Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Экскурсія ў "Панскі маёнтак Сула"

Дата: 30 января 2016 в 08:59
Автор: Зверок О. Г.
517 просмотров

  У час зімовых канікул вучні з 1 па 8 класы змаглі наведаць гісторыка-культурны сядзібна-паркавы турыстычны комплекс "Панскі маёнтак Сула".

   Дзяцей гасцінна сустрэла гаспадыня Зіма і правяла сцяжынкамі праз 16 стагоддзе. Школьнікі дапамагалі гаспадару Марозу адшукваць яго ўнучку. З задавальненнем дзеці выконвалі розныя заданні, каб выратаваць Снежку: прагналі чорнага зладзея, дапамаглі кавалю змайстраваць ключы ад патайных дзвярэй, расколвалі велічныя камяні. І вось Снежка на волі.

  А пасля казачных прыгод былі гульні, танцы, смачныя блінцы з гарачым чаем і падарункі.

  Напрыканцы ўсе змаглі пракаціцца на брычцы.

  Бель навокал. Цішыня. Павольна кружацца сняжынкі і ціха лажацца на дарожкі, дрэвы, адзенне, на пачырванелыя ад марозу тварыкі дзяцей. І толькі скрып пад капытамі коніка ды радасны смех дзяўчынак і хлопчыкаў. Свята ! З новым годам! З Нараджэннем Хрыстовым!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.