У нашай школе традыцыйна на трэцім тыдні лютага вучні прымаюць удзел у конкурсе “Буслік”. У гэтым годзе прынялі рашэнне паказаць свае веды, выконваючы разнастайныя заданні, 18 чалавек з 55 вучняў.
Амаль усе вучні прынялі ўдзел у афармленні насценгазеты “Роднай мовы любімыя словы”, якая была змешчана ў вестыбюлі школы. На працягу тыдня аб свяце роднай мовы нам нагадвалі радкі з вершаў беларускіх паэтаў аб мове.
Адрасуем кожнаму словы: “Вазьмі ў сваё сэрца на схову родную мову!”