Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Да 70-годдзя Перамогі

Дата: 29 мая 2015 в 09:13, Обновлено 29 мая 2015 в 12:12
Автор: Зверок О. Г.
1 830 просмотров

Дзейнасць піянераў у падрыхтоўцы да святкавання Вялікай Перамогі
За піянерамі і членамі БРСМ нашай школы замацаваны 2 помнікі, адзін з якіх у вёсцы Рочавічы, другі – у в.Дзяўгі, і 3 сямейныя пахаванні, каля в. Ціскаўшчына, Буцькавічы і Шпакі. Усе гэтыя мясціны ўшанавання памяці загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны былі прыбраны членамі грамацкіх арганізыцый да 9 Мая.
Каля помнікаў і сямейных пахаванняў была зроблена наступная работа: ачышчаны і пафарбаваны агароджы, абноўлены надпісы, пабелены каменьчыкі каля пахавання ў в.Шпакі і вакол клумб у в. Рочавічы, у в. Рочавічы ўскопаны і пасаджаны кветкі, у в. Дзяўгі ачышчаны сценкі былой хаты і пакрыты цэментам, заліта цэментам сцежка да помніка каля в. Ціскаўшчына.
Арганізавана дапамога ветэрану- Хлебковічу Міхаілу Паўлавічу- пасаджаны частка агарода, зроблена клумба каля хаты, прыбраны і абкошаны двор.
Вучнямі школы была падрыхтавана кампазіцыя дэкаратўна-прыкладнога мастацтва “70 гадоў Перамогі”.
Агранізавана і падобрана “Песенная галерэя” на ваенную тэматыку: песні былых гадоў гучалі ў сценах школы на ўсіх перапынках 6-8 мая.
Праведзена ўрачыстая лінейка, на якой дзеці праслухалі словы Левітана аб пачатку і заканчэнні вайны, песню “Священная война”. Усе вучні загаддзя вывучылі і праспявалі песню “День Победы”. Але галоўным момантам лінейкі была хвіліна маўчання ў памяць аб тых, хто набліжаў Перамогу, і незлічоных ахвярах вайны.
Арганізавана і праведзена “Вахта Памяці” , у час якой піянеры школы стаялі ў ганаровым каравуле ля помнікаў ў аг.Рочавічы і в. Шпакі, аддаючы дань пашаны паўшым ў барацьбе з фашызмам землякам . Ля помнікаў і захаванняў былі ўскладнены кветкі, герлянды і вянкі.
У гэты дзень – 8 мая – праведзены мітынг “1418 дзён вайны”
Усе дзеці школы ішлі да помніка калонаў, упрыгожанай шарамі і сцяжкамі. Кожны вучань меў эмблему – сімвал 70-годдзя Вялікай Перамогі – кветачкай яблыні з чырвона-зялёнай стужкай.
Каля помніка – у гэты святочны дзень былі прыняты ў піянеры вучні 4 класа і ў акцябраты – вучні 2 класа. Са словамі ўдзячнасці выступілі: дырэктар установы адукацыі, прадстаўнікі сельскага савета , ААТ “Рочавічы” і вучні школы.
Пасля мітынга ўсе вярнуліся ў школу, дзе ўсім гасцям і вучням была прапанавана літаратурна- музычная кампазіцыя “Навекі слава тым, хто ў полі ратным загінулі за дзень наступны ўсея зямлі ”
Так як па стану здароўя Міхаіл Паўлавіч не мог прысутнічаць на мітынгу і музычна-літаратурнай кампазіцыі, вучні школ, прадстаўнікі сельскага савета і ААТ “Рочавічы” наведалі яго дома, павіншавалі са Святам Перамогі і нізка яму пакланіліся, дзякуючы за 70 мірных гадоў.
Памяць аб апошняй вайне будзе жыць у вяках!!!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.