Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Мой родны кут, як ты мне мілы...

Дата: 30 января 2015 в 08:53, Обновлено 30 января 2015 в 14:15
Автор: Зверок О. Г.
1 570 просмотров

Класная гадзіна. Віртуальнае падарожжа ў часе і прасторы "Стаўбцоўшчына мая дарагая ..." Удзельнікі вучні 8 і 9 класаў

“Мой родны кут, як ты мне мілы…” – гэтымі словамі пачалося віртуальнае падарожжа ў часе і прасторы “Стаўбцоўшчына мая дарагая…” – класная гадзіна, прысвечаная 70-й гадавіне з дня ўтварэння Стаўбцоўскага раёна. Удзельнікамі яе былі вучні 8 і 9 класа. З дапамогай класных кіраўнікоў дзеці падрыхтавалі паведамленні пра слаўнае мінулае Стаўбцоўшчыны, вядомых людзей і падзеі, звязаныя з гэтымі мясцінамі. 

Пра прыроду нашага раёна паведамілі Аляксандр Сасонка і Арцём Шырвель, пра незвычайныя здарэнні, апісаныя ў старажытных летапісах – Наталля Мароз. Аб узорах матэрыяльнай культуры – кляцішчанска-налібацкім ліцці і налібацкім крышталі – расказалі Генадзь Шамаль і Дзмітрый Мароз. Кожны жыхар Стаўбцоўшчыны ведае сімвалы свайго раёна – аб гербе і сцягу Стоўбцаў паведаміў Аляксандр Паплаўскі, аб паходжанні назвы горада – Гоар Бараян.

 Мы ганарымся, што з’яўляемся землякамі многіх паэтаў і пісьменнікаў Беларусі. Дзякуючы цікаваму аповеду Віталія Новікава яшчэ раз пераканаліся ў тым, што наш край надзвычай багаты на таленавітых людзей. Ён паведаміў аб літаратарах Стаўбцоўшчыны і па карце ўказаў месца нараджэння кожнага з іх. Мікіта Петрашкевіч падрыхтаваў аповед пра мінулае і сучасны стан маёнтка Сула.  Шмат новага даведаліся пра архітэктурныя помнікі Стаўбцоўшчыны.

Гучалі песні на словы паэтаў, землякамі якіх мы з’яўляемся, вершы, напісаныя імі.

На заканчэнні класнай гадзіны кожны з вучняў прымацаваў да дошкі сардэчка ў знак любові да роднага краю і выказаў сае ўражанні ад віртуальнага падарожжа. Апошнімі  прагучалі словы Алеся Ставера: “Я ўдзячны лёсу, што з усіх краёў ён выбраў для мяне навекі гэты…”

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.